
поэзия
Я працягваю
Наста Кудасава

01
описание
У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя з 20 жніўня 2020 г. па 26 снежня 2022 г. «Я працягваю», нібы «Я выходжу», – заклік, у якім згадваюцца як вядомы мем 2020-га, так і паэтычнае натхненне, боль, асабісты і грамадзянскі. Назва, выбраная для новай паэтычнай кнігі Насты Кудасавай, адлюстроўвае час, у які пісаліся вершы: 20 жніўня 2020 ― 26 снежня 2022-га. Гэта, мабыць, самыя змрочныя старонкі ў гісторыі постсавецкай Беларусі. Пераводзяць іх у каардынаты вечнасці класічная паэтычная форма, непаўторная інтанацыя, у якой пераплятаюцца матывы Срэбранага веку рускай паэзіі і традыцыі нацыянальнага фальклору, звароты да Бібліі і паганскія заклëны, і, канешне, візуальнае аздабленне, зробленае мастачкай Вольгай Пранкевіч. Разам з тым у творчай манеры аўтаркі прасочваецца новае ― яскравыя сацыяльныя ноты, што ўрываюцца ў лірычны дзëннік постаццю нашага часу гвалту і тэрору. …
03
ещё




