
поэзия
Самае трывожнае лета
Крысціна Бандурына

01
описание
«Самае трывожнае лета» – нізка вершаў, незвычайных па моцы эмацыянальнага ўздзеяння. Складаюць яе 13 паэтычных выказванняў, у якіх змясціўся і шчыры дзëннік, і дакумент гвалтоўнага часу, і ажно зварот да яго – без усялякага піетэту да «актуальнай позвы». Тут варта адзначыць першы твор, напісаны да жніўня 2020-га, а таксама лірычныя споведзі пра кожны з тых месяцаў, што мусілі ісці за ім. Згадкі пра канкрэтны час, якія сустракаюць чытача на старонках кнігі, разам з «цялеснасцю» вобразаў (фірмовай карткай Крысціны Бандурынай), з амаль што фізічным адчуваннем крыві на далонях, параненых берцамі рэбраў, якое передаецца праз слова, з інтатацыяй суму і роспачы, з ілюстрацыяй, адмыслова зробленай Polyhtony, ствараюць мастацкі свет, поўны трывогі. Без пафасу і экзальтацыі. З цвярозым усведамленнем, што навокал ніхто не зменіцца і нічога не мае бессмяротнага значэння. Акрамя аднаго – кахання.
03
ещё




