проза

Я танцую

Віка Біран

жанрпроза
издательствоПфляўмбаўм
языкBE
год2023
цена35 ₾
наличиев наличии
Я танцую

01

описание

Гэты шчыры і дасціпны аўтабіяграфічны аповед мае магчымасць трапіць да беларускага чытача толькі цяпер. Аўтарка апісвае недзіцячыя турботы трыццацігадовых у аўтарытарнай краіне. Твор у першую чаргу — пра супрацьстаянне розным сістэмам: візавай, падатковай, памежнай, паліцэйскай, гвалту, традыцыяналісцкай і г. д. Прычым не ў падлеткава-панкавым сэнсе, але экзістэнцыйна. Гэта твор пра барацьбу за шчасце ў Беларусі і Германіі, і трошачкі — у Літве і Украіне.  

«Для мяне гэта моцная і шчырая кніга. Яна адкрыла мне маладых людзей, з якімі я не паспела пазнаёміцца на маршах. Тады яны расказвалі, як па начах клеілі ўлёткі, а днём будавалі барыкады са смеццевых бакаў, як спалі без матрацаў у турме на Акрэсціна і дыхалі хлёркай… Ніхто з нас уявіць сабе не мог, што забіваць іх зноў стане працай. Азірніся вакол — адбою няма ад тых, хто радасна робіць працу сёння. Адкуль яны? — пытаеш ты. Ты хочаш кахаць і танцаваць, а пад вокнамі — бронетэхніка». (Алексіевіч)

02

ещё