проза

Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі

Тафіля Багач, Паўліна Кот

жанрпроза
издательствоПфляўмбаўм
языкBE
год2025
цена50 ₾
наличиев наличии
Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі

01

описание

Дзве містычныя гісторыі, прадстаўленыя ў гэтай кнізе, напісаныя дзвюма знанымі беларускімі аўтаркамі, якія схаваліся пад псеўданімамі.   «Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха — няма вялікай ракі», — піша Паўліна Кот. Але ў волкім паветры кватэры нумар нуль гераіня яе аповеду пастаянна адчувае чужую прысутнасць, ад якой можна падкінуцца ўночы. Хто раней завітваў у гэтую сталінку ля ГУМа? У аповесці Тафілі Багач дзве пары вачэй уважліва назіраюць за людзьмі ў беларускай правінцыі і назіральнікі робяць свае высновы. Такія ціхія і такія непрыкметныя стварэнні. Хоць на іх спінах расце чорная поўсць — яны застаюцца блізкімі суседзямі вяскоўцаў доўга, без таго, каб іх нехта заўважыў. Краіна, у якой адбываюцца падзеі абедзвюх гісторый, ужо растае ў смузе часу. Што мы будзем памятаць пра яе?

02

ещё